У праграме прагучалі абсурдныя абвінавачванні і беспадстаўныя абагульненні. Маўляў, рэдактар атрымліваў нямецкія грошы за прапагандаванне жыцця ў ФРГ ў недзяржаўнай газеце “Вольнае Глыбокае”. А нямецкія “спонсары”такім чынам спрыялі існаванню “экстрэмісцкага” выдання. Але ўсё ў гэтай гісторыі, як кажуць,  “нацягванне савы на глобус”.  

Інфармацыя пра гэта на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася толькі 5 сакавіка 2025 года. Хаця адпаведнае рашэнне КДБ прыняў яшчэ 28 лютага. Несвоечасовае паведамленне  пра ўключэнне ў  «Пералік арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» магло дорага каштаваць падпісчыкам інтэрнэт-рэсурсаў праекта.

Рашэнне пра прызнанне кантэнту старонкі "экстрэмісцкім" прыняў ўчора, 6 верасня, суд Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У гэтым судзе не аднойчы судзілі і самога Міхаіла, у тым ліку за «пікетаванне» ва ўласнай хаце, дзе некалькі месяцаў запар правіселі паветраныя балонікі белага і чырвонага колераў. Пакуль іх не заўважылі з вуліцы «пільныя грамадзяне».

Сацсеткі аршанскай раённай газеты ў «ВКонтакте» і ў «Одноклассниках» паўтарылі свой мінулы досвед. Месяц таму там пісалі пра тое, што рэсурсы orsha.eu унеслі ў спіс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» , а зараз – пра тое, МУС прызнаў іх «экстрэмісцкім фармаваннем». Апрача гэтага, і ў першым, і ў другім выпадку пасты змяшчаюць ілжывая і паклёпніцкія звесткі пра заснавальніка orsha.eu Ігара Казмерчака. 

26 ліпеня адпаведнае рашэнне прыняў суд Полацка і Полацкага рёна. У «экстрэмісцкім» спісе Міністэрства інфармацыі звесткі пра гэта з'явіліся 31 ліпеня. Група мае 9 357 падпісчыкаў. Кантэнт не абнаўляўся амаль 4 гады. І менавіта з-за матэрыялаў 4-гадовай даўніны пракуратура вынесла прапанову, каб суд прызнаў групу «па-за законам».