Паводле рашэння КДБ ад 28 лютага  «экстрэмісцкая » дзейнасць ажыццяўлялася праз старонкі ў Tik-Tok і  Іnstagram, а таксама два Youtube-каналы. Гэтыя рэсурсы транслявалі мясцовыя навіны - якраз тыя, якія не траплялі ў дзяржаўную прэсу, бо станавіліся сюжэтамі для вострых крытычных матэрыялаў. 
Усе яны раней прызнаваліся “экстрэмісцкімі” згодна з рашэннямі судоў і пад рознымі назвамі траплялі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
У якасці асобаў, якія, на думку КДБ Беларусі, датычныя да “экстрэмісцкай” дзейнасці, называюцца імёны і прозвішчы  Ірыня Базылевіч, Яўгеніі Патапавай, Наталлі Лантух, Сяргея Пятрова. 
Аляксандр Папоў
				
		
			Серада, 05 Сакавік 2025		
		
	  	  
	  
  
  
  
  
	  
	
		
	
	
  Праект “Пра Віцебск” прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася толькі 5 сакавіка 2025 года. Хаця адпаведнае рашэнне КДБ прыняў яшчэ 28 лютага. Несвоечасовае паведамленне пра ўключэнне ў «Пералік арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» магло дорага каштаваць падпісчыкам інтэрнэт-рэсурсаў праекта.
			Апублікавана ў
			Свабода слова
				
		
	  
	  
		
   
						