Міліцыя канфіскавала аргтэхніку ў віцебскага блогера, які прыдумаў «Ябацькіны новасти»
Вядомы віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч трое сутак адбыў у ізалятары часовага ўтрымання. Па выхадзе на волю ён паведаміў, што міліцыянты забралі ў яго ўсю аргтэхніку, таму ягоны youtube-канал, які мае больш за 45 тыс падпісчыкаў, пакуль застаецца без новых відэаролікаў. Ці выставілі яму абвінавачанне, блогер не паведамляе. І прычынаў затрымання не называе.
Міліцыя ўсталёўвае ў чужыя тэлефоны Telegram і Instagram, каб знайсці доказы правапарушэнняў
Сам факт таго, што ў тэлефонах у людзей няма гэтых мэсэнджараў Telegram і Instagram, падаецца супрацоўнікам міліцыі дужа падазроным. Беспрэцэдэнтны выпадак адбыўся ў Гарадку з мясцовай жыхаркай, імя якой праваабаронцы пакуль не называюць: яе асудзілі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, сканфіскаваўшы тэлефон і ўсталяваўшы на яго Instagram.
Дзяржаўным СМІ можна публікаваць матэрыялы “экстрэмісцкіх” інтэрнэт- рэсурсаў?
Гэтае пытанне паўстае пасля некалькіх канкрэтных выпадкаў, калі раённыя газеты Віцебскай вобласці выкарыстоўвалі фотаздымкі з вядомага парталу, сайт якога быў прызнаны «экстрэмісцкім». Самы свежы прыклад – гэта петыцыя з патрабаваннем правесці праверку Шумілінскай раённай газеты «Герой працы» на прадмет распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў», прычым гэты распаўсюд адбываўся на працягу доўгага часу і сістэматычна.
Артыкул пра відэакліп полацкага рок-гурту «Sumarok» залічылі ў «экстрэмісцкія матэрыялы»
Экстрэмісцкім прызнаны артыкул «Гурт «Sumarok» запісаў кліп на песню «Чэрці», надрукаваны ў Маладзечанскай «Рэгіянальнай газеце». Рашэнне пра гэта 24 лютага прыняў суд Маладзечанскага раёну. Аўтар песні, колішні жыхар Полацку Ігар Палынскі, аргументаў суду не ведае і пра падставы прызнання артыкулу экстрэмісцкім матэрыялам можа толькі меркаваць.
Ігар Казмярчак: Няхай глядзяць усе, хто не верыць, што вайна – гэта страшна
Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.