У Віцебску ў спаборніцтвах інвалідаў удзельнічала «зборная ДНР»
На міжнародным турніры для спартоўцаў з парушэньнямі зроку, што прайшоў у Віцебску ў сакавіку, выступіла каманда з Данецку, якая пазыцыянавала сябе як «зборная ДНР».
У Расеі ня выявілі складу злачынства ў зьбіцьці старой, якая ехала да сына ў Віцебск
Расейскія праваахоўнікі адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы за зьбіваньне і рабаваньне 79-гадовай грамадзянкі Ўзбэкістану Нэлы Чаўтаевай праз «адсутнасьць складу злачынства», расказаў Tut.by ейны сын Андрэй Чаўтаеў.
Як у Віцебску выбіралі прэзыдэнта Расеі
У Віцебску, як і ў іншых рэгіёнах краіны, 18 сакавіка былі арганізаваныя і праведзеныя выбары прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Узяць у іх удзел маглі грамадзяне РФ, якія ня толькі стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, але і тыя, што прыехалі ў госьці. Акрамя абласнога цэнтру, участкі былі арганізаваныя ў Воршы і Полацку.
Пётар Іваноў: Перамога Пуціна асаблівых сумненьняў не выклікае
Старшыня незарэгістраванага міжнароднага аб’яднаньня “За сумленную ўладу” Пётар Іваноў прызнаўся, што галасаваў за Пуціна – “чалавека, які ў свой час станоўча адказаў на прапанову супрацоўнічаць у справе ўладкаваньня ў сьвеце сумленнай улады”. Мы паразмаўлялі з актывістам літаральна на парозе віцебскага выбарчага ўчастку па выбарах прэзыдэнта РФ.
Без БНР не існавала б і Рэспублікі Беларусь. У Віцебску разважалі пра дзяржаўнасьць
У межах сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эўрапейскім клюбе прайшла лекцыя менскага гісторыка Анатоля Сідарэвіча «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці». Паслухаць гісторыю ўзьнікненьня БНР прыйшлі палітычныя актывісты гораду і шараговыя месьцічы.
«У Беларусі не існуе абсалютнай манархіі»
Пра гэта паведаміў Андрэй Ляховіч – палітоляг і кіраўнік Цэнтру палітычнай адукацыі падчас сустрэчы, якая прайшла ў віцебскім «Эўрапейскім клюбе» 26 студзеня. Дыскусія была прысьвечаная пытаньням унутранай ды зьнешняй палітыкі і эканомікі Беларусі, а таксама стасункам краіны з Расеяй і Эўразьвязам.
Ці накрыла радыеактыўная хмара Віцебшчыну?
Пасьля таго як сусьветныя мэдыі абышла навіна пра зьяўленьне ў паветры шмат якіх краінаў Эўропы радыеактыўнага ізатопу рутэнію-106, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў шэраг дзяржаўных ведамстваў, каб высьветліць, якія захады гэтыя ведамствы зрабілі, каб мінімізаваць наступствы радыяцыйнага заражэньня мясцовасьці.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў з Полацку перашкодзіла прыняцьцю закону на дзьвюх мовах
Дагэтуль усе законы прымаліся толькі на адной зь дзяржаўных моваў, прычым толькі адзінкі зь іх на беларускай. Спроба зьмяніць такую заганную практыку правалілася: старшыня парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве Натальля Гуйвік з Полацку «зарэзала» першы дзьвюхмоўны закон.
У Віцебску вынесены прысуд праваслаўнаму сьвятару, абвінавачанаму ў сутэнёрстве
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 14 лістапада абвясьціў вырак паводле крымінальнай справы «бацюшкі-сутэнёра» – 39-гадовага сьвятара Мікалая Кірэева зь Ленінградскай вобласьці (Расея), якога затрымалі ў кампаніі жанчын лёгкіх паводзінаў на вакзале ў беларускім горадзе. Яму прызначылі пакараньне ў выглядзе 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
У аптэках Віцебску лекі на 30% даражэйшыя, ніж у расейскім Смаленску
Параўнальны аналіз цэнаў на лекі ў Віцебску і Смаленску, а таксама ў раёнах Віцебскай вобласьці правёў Камітэт дзяржкантролю. Параўнаўшы кошты прэпаратаў 30 найменьняў, праверка высьветліла, што ў палове выпадкаў лекі ў віцебскіх аптэках на траціну даражэйшыя, чымся ў суседнім Смаленску. Цэны на другую палову адрозьніваюцца мала.