Нядзеля, 09 Верасень 2018

На Крапівенскім полі адзначылі чарговыя ўгодкі Аршанскай бітвы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
На Крапівенскім полі адзначылі чарговыя ўгодкі Аршанскай бітвы Фота: Віктар Старавойтаў

8 верасьня ў гонар 504-х угодкаў Аршанскай бітвы мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да памятных знакаў. Як і ва ўсе апошнія гады, імпрэзу зладзілі выключна добраахвотнікі: мясцовыя улады ігнаруюць гістарычнае месца, дзе ў 1514 годзе войска ВКЛ разьбіла значна большае маскоўскае.

Мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да памятных знакаў, узгадалі славутую перамогу ды памянулі загінулых.

Бітва пад Воршаю ў час маскоўска-літоўскай вайны паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага адбылася 8 верасьня 1514 году і скончылася перамогай ВКЛ.

Гэтая перамога была самай значнай перамогай войска ВКЛ над расейскім і атрымала шырокі розгалас у тагачаснай Эўропе, а таксама знайшла трывалы адбітак у беларускай культуры.

ВС, belsat.eu

Залагініцца каб дадаць камэнтары