Падчас судовага следства было ўстаноўлена, што абвінавачаны Кузняцоў у жніўні 2021 года размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары і графічныя матэрыялы, якія змяшчаюць заклікі да ўзбуджэння сацыяльнай варожасці і варажнечы, захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, а таксама абразы ў адрас кіраўнікоў Беларусі і Расеі.
У лістападзе 2021 года ён размясціў у сетцы Інтэрнэт абразлівыя фотавыявы дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і каментары да яго.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Браслаўскага раёна вінаватым у здзяйсненні вышэйзгаданых дзеянняў і па сукупнасці злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Іван Чайка