У красавіку стала вядома, што ў Оршы была затрыманая работніца стаматалагічнага аддзялення адной з паліклінік горада Наталля Кукішава. Па папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачвалі ў абразе нейкага чыноўніка. Таксама вядома, што па стане на пачатак красавіка, яна ўжо 5 месяцаў знаходзілася ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2.
Зараз стала вядома, што Наталлю Кукішаву будуць судзіць 17 жніўня ў закрытым судовым пасэджанні за абразу прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
У ліпені 2020 года Кукішава, ў ліку многіх медработнікаў Аршаншчыны, была ўзнагароджана Ганаровай граматай Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.
Іван Чайка