Аўторак, 05 Сакавік 2024

Улады за «экстрэмізм» аштрафавалі жыхарку Верхнядзвінска

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя Людміла Каваленка Суддзя Людміла Каваленка

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Людміла Каваленка 14 лютага за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Сняжану Савіцкую.

Згодна з адміністрацыйным пратаколам, Сняжана ў сваім акаўнце сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" захоўвала з мэтай распаўсюджвання ў адкрытым доступе матэрыялы з тэлеканала "Belsat". Прадукцыю гэтага інфармацыйнага рэсурсу ўлады раней змясцілі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні жанчына прызналася ў зробленым і патлумачыла, што прыкладна ў 2020 годзе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы яна падпісалася са свайго мабільнага тэлефона на «экстрэмісцкую» крыніцу інфармацыі, пазней памяняла тэлефон, але старонку не выдаліла.

Тым не менш суддзя Каваленкі ўгледзела ў дзеяннях Савіцкай склад правапарушэння, прадугледжанай ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла «правапарушальніцу» штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 30 базавых велічыняў у суме 1200 рублёў.

Таццяна Мішына