Суддзя суда Аршанскага раёна і горада Оршы Іна Кохава 14 сакавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК РБ) аштрафавала на 4000 рублёў дарожнага рабочага Уладзіслава Сідарэнку.

Суддзя суда Чыгуначнага раёна суддзя Віцебска Дар'я Шайкова 28 лютага за і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і правядзенне недазволенага ўладамі масавага мерапрыемства ў сацыяльных медыя аштрафавала на 2600 рублёў віцебскую прарасійскую актывістку маці трох непаўналетніх дзяцей Эльвіру Мірсалімаву.

Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежную бязвыплатную дапамогу аштрафавала на 1000 рублёў палітвязня Людмілу Цыбульскую, якая адбывае хатнюю “хімію”. Таксама жанчына абавязана судом пералічыць у даход дзяржавы кошт атрыманай гуманітарнай дапамогі.

Старшыня суда Шумілінскага раёна суддзя Алена Сініцкая 11 сакавіка адмовілася аднавіць на працы і выплаціць заработную плату за час вымушанага прагулу настаўніцы англійскай мовы не члену прафсаюза Юліі Віеру. Адказчыкам у гэтай грамадзянскай справе была адміністрацыя шумілінскай СШ №1 у асобе дырэктара школы Вольгі Далецкай.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 21 сакавіка за распаўсюд у мэсэнджэры “экстрэмісцкіх” публікацый пастанавіла арыштаваць на 7 сутак прадаўца-кансультанта Кірыла Петтэра.