Пятніца, 07 Чэрвень 2024

За абразу кіраўніка дзяржавы ўлады паўторна асудзілі жыхара Воршы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Судзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 4 чэрвеня  разгледзіла крымінальную справу Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе А. Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Па сукупнасці прысудаў Сяргею было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4,5 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Судом было ўстаноўлена, што Сяргей Гняўко з'яўляючыся асобай, раней судзімай за публічную абразу Лукашэнкі і будучы дастаўленым у спецізалятар Аршанскага РУУС за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 19. 1 КаАП (дробнае хуліганства), знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у прысутнасці супрацоўнікаў АУС і работніка спецізалятара публічна вымавіў выказванне, якое змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, у адрас Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў.

Першы раз Сяргея Гняўко быў пакараны па гэтым жа "абразлівым" артыкуле судом Кастрычніцкага раёна Мінска 5 траўня 2023 года.

Анатолій Вузкі