Федэрацыя праіснавала, як зарэгістраванае грамадскае аб'яднанне, шэсць гадоў. У яе шэрагах налічвалася 32 спартсмены, якія прафесійна займаліся лыжнымі гонкамі.
Штогод сумесна з Міністэрствам спорту і турызму праводзіліся некалькі знакавых и значных спартыўных мерапрыемстваў абласнога ўзроўню. А менавіта: Адкрыты чэмпіянат Віцебскай вобласці па лыжаролеры і кросе, адкрытая спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартовых школ па лыжаролерах і Турнір па лыжаролерным спорце “SKIBEL-тур”.
У гэтых спаборніцтвах бралі ўдзел сотні аматараў і прафесіяналаў летніх лыжных прабежак.
Яўген Давыдаў