Паводле газеты «Витьбичи», суддзя Першамайскага райсуду Аляксандр Ляшковіч прысудзіў Кандрацьеву год пазбаўлення волі ў калоніі. Насамрэч прысуд гучыць іначай: адзін год абмежавання волі з адтэрміноўкай. Таксама суддзя абавязаў маладога чалавека заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.
Паводле Тэлеграм-канала гарадской газеты, «молодой человек под роспись получил повестку о явке в военный комиссариат, но отдавать долг Родине витебчанин не спешил и стал уклоняться от положенных по закону мероприятий». Між тым у судзе хлопец патлумачыў, што ва ўказаны ў позве час не прыбыў у віцебскі ваенкамат, бо з'ехаў працягваць навучанне. І дастаткова доўгі час у ваенкамаце не звярталі ўвагім на тое, чаму прызыўнік да іх не з'явіўся.
Газеце «Витьбичи», магчыма, варта было б разгледзець гэты выпадак у якасці прафілактычнага: патлумачыць, хто мае права на адтэрміноўку ў сувязі з вучобай, а хто -не. І што рабіць, калі малады чалавек не можа трапіць у ваенкамат і тэрмін, пазначаны ў позве. Але замест гэтага да чытачоў трапіла чарговая «страшылка» пра «ухіліста».
Да слова, сёлета суды вельмі актыўна зазбіраюць справы, распачатыя за няяўку на мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу. Вырак суддзі Ляшковіча – адзін з самых строгіх. Прыкладам, суддзя Мёрскага раёна Яскевіч абмежавалася папярэджаннем на адрас індывідуальнага прадпрымальніка Арцёма Леановіча, які не з'явіўся на медычны адгляд у межах прызыўной кампаніі.
Сяргей Круглы
Пятніца, 21 Чэрвень 2024
Ад пачатку гэтага года суд Першамайскага раёна Віцебска асудзіў 5 хлопцаў за ўхіленне ад службы ў войску
Пра адзін з апошніх выпадкаў паведаміў Тэлеграм-канал гарадской газеты «Витьбичи». Але распавёўшы пра крымінальную справу супраць 22-гадовага Кірыла Кандрацьева журналісты дзяржаўнага СМІ чамусьці недакладна ўказалі прысуд, а таксама не распавялі пра матывы асуджанага.
Апублікавана ў
Суд