Новы радок у камунальных паведамленьнях у невялічкай вёсцы Сьвіла прымусіў яе жыхароў абіваць парогі адміністрацыйных будынкаў. Людзі атрымалі рахункі за вываз адкідаў, хоць сьмецьцявоз, паводле іх словаў, не прыяжджае паўгода.

Логавішча Віталіка падобнае да вялікай двухспальнай ляжанкі. 31-гадовы гаспадар – постаць калярытная. Прыязны, таварыскі чалавек, але ягоны век можна пазнаць толькі па вачох, бо ўвесь твар хаваецца за пышнай шавялюрай і доўгай барадой. Вочы жывыя і наіўныя. Віталік сьцьвярджае, што жыве ў лесе на ўскрайку гораду ўжо каля 5 гадоў.

На сустрэчы намесьнік старшыні АГП Леў Марголін прэзэнтаваў альтэрнатыву дэкрэту №3, а актывістка БХД Вольга Кавалькова заахвоціла паплечнікаў па кааліцыі да супольнай працы на месцах і заклікала наладжваць камунікацыі зь мясцовай ўладай.

Вычысьціць ад сьмецьця сажалку, пачысьціць прыбіральню, адрамантаваць ходнікі, давесьці да ладу сцэнічныя пляцоўкі і зрабіць атракцыёны для дзяцей – гэта тое, што трэба зрабіць, каб у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў можна было адпачываць сапраўды культурна. Пэтыцыя з просьбай добраўпарадкаваць парк зьявілася нядаўна на інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад”.

Параўнальны аналіз цэнаў на лекі ў Віцебску і Смаленску, а таксама ў раёнах Віцебскай вобласьці правёў Камітэт дзяржкантролю. Параўнаўшы кошты прэпаратаў 30 найменьняў,  праверка высьветліла, што ў палове выпадкаў лекі ў віцебскіх аптэках на траціну даражэйшыя, чымся ў суседнім Смаленску. Цэны на другую палову адрозьніваюцца мала.