У Оршы можа з’явіцца памятны знак у гонар ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС
Віцебскі аблвыканкам падтрымаў праект мясцовых жыхароў, якія выступілі з такой прапановай, падаўшы заяўку на конкурс грамадскіх ініцыятыў. Іншых падрабязнасцяў пра гэты праект не паведамляецца: ні хто выступіў з ініцыятывай, ні як будзе выглядаць памятны знак, ні дзе яго ўсталююць. Чамусьці гэты конкурс аблвыканкама заўсёды мае патаемныя бакі.
Віцебская епархія “пераабулася”
8 траўня на сайце Віцебскай епархіі была анансавана праграма міжнароднага праваслаўнага фестываля «Радасць»,куда была ўключана дабрачынная акцыя «Дапамога жыхарам Данбасу». Падчас яе, паводле абвесткі, планаваўся збор сродкаў у тым ліку і для ваенных частак ДНР і ЛНР. 13 траўня праграму адкарэктавалі - цяпер абзаца пра збор сродкаў для вайскоўцаў няма.
Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Урублеўскі
На Віцебшчыне яго памятаюць як першага рэдактара абласной газеты «Народнае слова». На гэтай пасадзе Сяргей Урублеўскі адпрацаваў 18 гадоў - з 1990-га па 2008-мы. Газета была са сваімі чытачамі ў самыя складаныя часы станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці.
Корпус віцебскай гімназіі №1, у якім трэснула сцяна, прапануюць знесці
На месцы “сталінскай школы”, збудаванай яшчэ ў 1938 годзе, хочуць узвесці новы корпус - стары аднаўленню не падлягае. Рэканструкцыю прапануюць правесці і ў навейшым корпусе, збудаваным у 1975 годзе. З 8 траўня ў Віцебску ідзе абмеркаванне справаздачы аб ўздзеянні аб’екта на навакольнае асяроддзе. У дзяржаўных СМІ пра пачатак грамадскага абмеркавання не паведамілі - старонкі газет былі спрэс занятыя матэрыяламі пра святкаванне Дня Перамогі.
Абласная пракуратура заўважыла парушэнні ў “вайскова-мемарыяльнай сферы”
Напярэдадні 9 траўня віцебская абласная пракуратура ўпікнула мясцовых чыноўнікаў за недастатковую працу па ўшанаванні памяці загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Заўвагі тычыліся дзейнасці па ўстанаўленні імёнаў загінулых, занясення іх у электронную Кнігу памяці і на мясцовыя помнікі і мемарыялы.