Цяпер недабудаваная школа выглядае практычна так, як і 16 год таму – недаробленая «каробка» на фундаменце. «Конкурс з абмежаваным удзелам на выкананне работ па зносе незавершанай будаўніцтвам базавай агульнаадукацыйнай школы ў аграгарадку Літусава праводзіць Сенненскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый», пішуць «Народныя навіны Віцебска.
Зрэшты, у свой час пра гэты аб'ект пісала дзяржаўная прэса. Газета «Белорусь сегодня» апісвала ўмовы навучання мясцовых школьнікаў наступнымі словамі: «Таких школ, как в агрогородке Литусово Сенненского района, пожалуй, уже не осталось. Местная базовая детский сад–школа, в которой занимаются более сотни учеников, расположена в десяти деревянных сельских домах, внутренние помещения которых переоборудованы под классы. Через оконные рамы в зданиях послевоенной постройки дует ветер, провисшие потолки в некоторых кабинетах подтянуты проволокой».
Тагачасны кіраўнік аддзела адукацыі Віцебскага аблвыканкама абяцаў вырашыць праблему з новым будынкам, узвядзенне якога зацягнулася з 2008 года: «Вопрос, касающийся школы в Литусово, рассматривался на заседании облисполкома, посвященном соблюдению социальных стандартов. Руководством области принято решение сдать новостройку к 1 сентября 2011 года. Предполагается, что финансироваться строительство будет наполовину из областного и наполовину из республиканского бюджета».
Але ў 2011 годзе нічога падобнага не здарылася, а вось абяцанні працягваліся.У 2013 годзе БелТА паведамляла, што на патрэбы адукацыі ў тым годзе было намечана выдзеліць звыш 100 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, у тым ліку на гэтыя грошы збіраліся дабудоўваць базавую агульнаадукацыйную школу ў вёсцы Літусава.
Праз два гады тое ж інфармацыйнае агенцтва зноў пісала, што школа ў Літусаве будуецца, але не прыводзіла нават прыблізных тэрмінаў яе здачы.
У 2016 годзе зноў паведамлялася аб тым, што запланавана выдзяленне фінансаў на ўзвядзенне школы ў вёсцы Літусава...
Цяпер двухпавярховы будынак «без вокнаў і без дзявярэй» агульнай плошчай 2192 квадратных метраў, у будаўніцтва якога ўкладзены грошы падаткаплатнікаў, пойдзе пад знос. І зносіць яго будуць зноў-такі за бюджэтныя грошы.
У 2022 годзе ў аграгарадку Літусава жылі каля 280 чалавек. У тым ліку сем'і з дзецьмі, якім патрэбна была і школа, і дзіцячы садок. З тае пары шмат мясцовых жыхароў з'ехала – і не ў апошнюю чаргу таму, што дзецям няма дзе вучыцца.
Аднак тагачасная старэйшына аграгарадка Раіса Зуева ў інтэрв'ю мясцовай газеце «Голас Сенненшчыны» сцвярджала: «Если говорить о каких-то серьезных проблемах, то их у нас нет. Был вопрос с вывозом мусора, но его частично удалось решить. Раз в две недели его вывозят, хотя хотелось бы, чтобы мусор вывозился каждую неделю. Над этим я сейчас и работаю».
Аляксандр Берагавы