Красавіцкая пасяджэнне мясцовых дэпутатаў адмыслова была прысвечана пытанням добраўпарадкавання. На ёй прадстаўнікі мясцовага дэпутацкага корпуса завяралі, што з навядзеннем парадку ў рэгіёне ўсё добра. Аднак праблема з захаванасцю маста стала пэўным дысанансам з прамовай старшыні сельсавета С.М.Шляднева, як казаў, што «Благоустройство и наведение порядка на земле является одним из основных в деятельности депутатского корпуса. В этом деле нельзя быть равнодушным».
«На одной из сторон моста отсутствует целый пролёт перил, вместо которых натянута проволока, да и парапет местами осыпался до основания. И неэстетично, и небезопасно. А ведь по этому мосту ходят люди, в том числе дети», - пісала па слядах пасяджэння дэпутатаў сельсавета лёзненская «раёнка». Яшчэ ў красавіку старшыня сельсавета Сяргей Шляднеў абяцаў разабрацца ў сітуацыі, а рэдакцыя газеты накіравала артыкул наконт праблемы ў арганізацыю, на балансе якой знаходзіцца небяспечны аб'ект.
Паколькі ніякай дапамогі ад уладаў і адказных структур мясцовыя жыхары не дачакаліся, яны вырашылі дзейнічаць самі. І накіравалі на сайт petitions.by адмысловы зварот, які будзе перададзены ў Лёзненскі райвыканкам. У ім аўтары патрабуюць недкладна ўключыць рамонт маста цераз Чэрніцу ў рэгіянальныя планы добраўпарадкавання. Накіраваны і і персанальны зварот да старшыні Лёзненскага райвыканкама, дзе гаворыцца: «Мы не разумеем, што яшчэ павінна адбыцца, каб нашга просьба была пачутая. Няўжо трэба чакаць, каб мост цалкам абваліўся, перш чым будзе прынята рашэнне наконт рамонту? Чаму мы працягваем жыць пад пагрозай бяды? Мы не хочам дапусціць трагедыі праз адсутнасць рэакцыі на нашу просьбу!»
Павел Максімаў