Віцебская міліцыя праводзіць прафіляктыку правапарушэньняў з парушэньнямі
У віцебскім парку імя Фрунзэ зьявіліся аб’явы, прымацаваныя скотчам да слупоў. Гэта райадзьдзел міліцыі Кастрычніцкага раёну вырашыў правесьці прафіляктыку правапарушэньняў. Між тым гэткія дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем “парадку добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”.
За касмэтычны рамонт пад’езду полацкія камунальнікі выставілі рахунак пэнсіянэрцы ў два мільёны
Жанна Ціханенка пражывае ў трохпакаёвай кватэры на праспэкце Ф. Скарыны, 38, у Полацку. Паводле яе слоў, пасьля нядаўняга рамонту пад’езду, зробленага па ініцыятыве мясцовага ЖКГ, камунальнікі выставілі ёй рахунак амаль у 2 мільёны рублёў. Уласьнікі «аднушак» павінны заплаціць мільён, «двушак» - амаль 1,5 мільёну рублёў.
Альжырскія хакеры ўзламалі сайт віцебскага драмтэатру
Альжырская хакерская суполка “El Moujahidin” зрабіла дэфэйс афіцыйнага сайту Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. Мяркуючы па кэшы пошукавай сыстэмы Google, узлом сайту адбыўся 9 чэрвеня не раней за 4:01:14 GMT і не пазьней за 16:01:57 GMT.
Леанід Аўтухоў
У Наваполацку прайшла сустрэча сяброў і прыхільнікаў «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Падчас сустрэчы сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец прэзэнтаваў кнігу «Беларуская глыбіня». Удзел у сустрэчы ўзялі каля 20 чалавек.
Палітык Сяргей Рыжоў абвясьціў галадоўку
Як паведаміў вядомы ў Віцебску лекар Ігар Пастноў, удзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сяргей Рыжоў, асуджаны на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня, аб’явіў галадоўку і ў пісьмовай форме адмовіўся ад ужываньня ежы ды гарбаты.