Распавядаючы пра сумны лёс гэтага будынка, мы знарок падкрэслівалі, што дом у старой частцы горада не быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але знаходзіўся ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Полацка. А на тэрыторыі ахоўнай зоны, паводле заканадаўства, катэгарычна забараняецца «страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей... шэраговай гістарычнай забудовы, якая не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці».
Аднак Telegram-канал газеты “Полацкі веснік” вырашыў увесці чытачоў у зман. Маўляў, “нячэсныя” СМІ напісалі пра тое, што будынак – культурна-гістарычная каштоўнасць, не спраўдзіўшы гэта ў афіцыйным спісе. Такім чынам газета спрабуе завесці дыскусію пра парушэнне заканадаўства ўбок ад праблемы – наўмыснага знішчэння будынка, які мог бы стаць турыстычным аб’ектам.
Маўляў, “дом с заколоченными окнами и дыркой в крыше” создавал атмосферу запустения и беспорядка”, чым псаваў аблічча старажытнага горада. Але ж хто як не пракуратура і мясцовыя ўлады дазволілі, каб ён выгладаў менавіта так? Бо нават калі гістарычны дом быў прададзены і мае гаспадара, то менавіта апошні бярэ адказнасць за належны стана сваёй маёмасці. А ўпаўнаважаныя структуры павінны пльна кантраляваць, ці дбайна гаспадар выконвае гэты абавязак.
На жаль, вельмі часта бывае наадварот: дзяржава спіхвае на прыватніка маёмасць, якой не можа даць рады, і забывае пра тое, што заканадаўства трэба выконваць, незалежна ад формы ўласнасці.
Ларыса Жамчугова
Нядзеля, 22 Сакавік 2026
Полацкая газета ўзяліся абвяргаць каштоўнасць знесенага гістарычныга будынка
Нагадаем, нядаўна мы пісалі пра тое, што на вуліцы Ніжне-Пакроўскай незаконна знеслі дом №14 – узор драўлянай архітэктуры пачатку ХХ ст. Каді пралема набыла розгалас, Telegram-канал газеты “Полацкі веснік” вырашыў увесці чытачоў у зман: маўляў, гэты будынак толькі псаваў аблічча горада. Праблему незаконнага зносу інтэрнэт-рэсурс дзяржаўнай газеты вырашыў "замыліць".
Апублікавана ў
Рознае