“Сучасным, утульным і камфортным стаў дзіцячы садок №3. Прыемна радуюць зьмены на гульнявых участках, дзе ўстаноўлена сучаснае абсталяваньне.
Дзецям вельмі спадабаліся новыя пясочніцы, арэлі, горкі, імправізаваныя машыны, а таксама разнастайныя гульнявыя зоны”, – піша пра адноўлены садок мясцовая раёнка “Браслаўская Зьвязда”.
Сапраўда, якая ж “гульнявая зона” можа абысьціся без міліцэйскай спэцтэхнікі?..
Паведамляюць, што для дашкалят былі таксама набытыя разьвіцьцёвыя гульні, цацкі, інтэрактыўнае абсталяваньне.
Абласны фэстываль працаўнікоў сяла “Дажынкі – 2019” пройдуць у Браславе 28 верасьня. Райцэнтар падрыхтаваўся да яго грунтоўна. Быў добраўпарадкаваны гарадзкі парк, лесапаркавая зона “Лесьнічоўка”, адрамантаваная СШ №2, гарадзкі стадыён “Дрывяціч”, цэнтральны пляж, заасфальтаваныя 10 км гарадзкіх вуліц і г.д.
Зьміцер Міраш