Сэнс пабудовы падмацоўваецца некалькімі лёзунгамі, зробленымі па-расейску: “Памяти народа – жить в веках” і “Никто не забыт – ничто не забыто”.
Як паведамляе “Браслаўская Зьвязда”, на добраўпарадкаваньне мэмарыялу было выдаткавана больш за 40 тыс. рублёў. На рамонт пайшлі грошы, заробленыя на суботніку, бюджэтныя сродкі, а таксама спонсарская дапамога ад Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (15 тыс. рублёў).
Арка паводле праекту
Так уваход у мэмарыял выглядае ў рэчаіснасьці
Акрамя ўваходнай аркі, на месцы воінскага пахаваньня ўсталявалі яшчэ тры пліты з выбітымі на іх 54 прозьвішчамі загінулых пры вызваленьні Браслаўшчыны салдатаў. Паставілі новыя лаўкі і ліхтары.
Ля помніку воінам-вызваліцелям па вуліцы Булойчыка ў Браславе пахаваныя парэшткі 1273 байцоў, якія загінулі ў Другую сусьветную пры вызваленьні Браслаўшчыны ад фашысцкіх захопнікаў.
Зьміцер Міраш