«Мне прыемна, што мае дзяўчынкі не забытыя...» Сям'і палітвязня Андрэя Новікава трэба дапамога
Праваабаронцы просяць падтрымаць палітвязня Андрэя Новікава і ягоную сям’ю. У сям’і Андрэя маленькая дачка з інваліднасцю, і ёй перыядычна трэба праходзіць працэдуры. Цяпер яна ляжыць у шпіталі. Але праз тое, што больніца знаходзіцца ў іншай вобласці, жонка палітвязня Вольга вымушаная аплачваць лячэнне дачкі.
Палітвязень Ілля Лабацэвіч выйшаў на свабоду
11 студзеня на свабоду выйшаў палітвязень з Наваполацку Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў тэрмін зняволення – паўтара года – і быў вызвалены са шклоўскай калоніі №17. Іллю Лабацэвіча прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК) і асудзілі на паўтара года калоніі толькі за тое, што падчас мірнага шэсця ў Наваполацку ён бараніў сваю маці.
Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць лістамі вайскоўца-палітвязня Рамана Марусава
Палітзняволены, былы кантрактнік са 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, Раман Марусаў этапаваны ў калонію «Віцьба»-3. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці») за нібыта перадачу інфармацыі BYPOL. Хлопцу зараз вельмі патрэбная маральная і матэрыяльная дапамога.
«Бязглуздзіца і невядомасць». 68-гадовую палітзняволеную Эму Сцепулёнак перавялі ў СІЗА-2 Віцебску
Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), перавялі з Жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. У апошнім лісце на волю палітзняволеная піша, што «ніякага руху па справе няма наагул». 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем жыхара Віцебску Аляксандра Васіна
27 снежня праваабарончыя арганізацыі Беларусі заявілі аб прызнанні васьмі чалавек палітвязнямі. Сярод іх - віцяблянін Аляксандр Васін, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу супрацоўніка міліцыі. Цяпер ён адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №55, якая знаходзіцца ў Менску.