Апеляцыйную скаргу каталіцкага святара, былога пробашча санктуарыя ў Шуміліне айца Анджэя Юхневіча, асуджанага да 13-ці год зняволення, Віцебскі абласны суд разглядаў 29 ліпеня.  Паводле звестак вернікаў, суд у Віцебску «прайшоў гэтак жа, як у Шуміліне: усе аргументы неабгрунтавана адхілялі і проста пацвердзілі ўсе рашэнні раённага суду».

Мікіту Лосіка, малодшага брата палітвязня журналіста Ігара Лосіка, асудзілі за фота ваеннай тэхнікі, адпраўленае ў канал «Беларускі Гаюн». Віцебскі абласны суд  прыгаварыў яго да 3-х гадоў абмежавання волі (“хіміі”), але Мікіта змог пакінуць Беларусь. З красавіка да пачатку ліпеня хлопца ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2, і ён дакладна ведае, што па справе “Беларускага Гаюна” ен там быў далека не адзіны.

26-гадовага хлопца затрымалі ў  Оршы ў пачатку красавіка. Праграміста тамтэйшага інструментальнага завода змясцілі ў віцебскі СІЗА і прад’явілі  абвінавачанне  ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" . Паводле матэрыялаў следства,  у лютым 2022 года ён пераслаў у Тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн" некалькі фотаздымкаў  расійскай ваеннай тэхнікі, якая ехала праз Оршу.

23 ліпеня  у пералік палітычных зняволеных уключылі аршанца, настаўніка гісторыі   Яўгена Бодрыкава і ўраджэнца Докшыц, айцішніка  Андрэя Загорскага.

На радзіме яго асудзілі да 3-х гадоў “хіміі”  па справе “Беларускага Гаюна” - за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі, зробленыя ў Оршы.  ў Воршы. 22 ліпеня пра эвакуацыю Мікіты Лосіка паведаміў  фонд BySol.