Апошнію публікацыю на сваёй старонцы ўраджэнец Віцебшчыны – былы палітвязень, пісьменнік і журналіст Павел Севярынец – зрабіў 7 чэрвеня 2020 года. У той самы дзень ён быў затрыманы і амаль праз год асуджаны да 7-гадовага зняволення па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.
У сваіх апошніх допісах на старонцы ў «Одноклассниках» ён асвятляў падзеі напярэдадні тагачасных прэзідэнцкіх выбараў, шмат распавядаў пра затрыманні апазіцыйных актывістаў у Віцебску.
Алег Урублеўскі