Пра тое, што 52-гадовы Ярванд Марцірасян спрабаваў парэзаць сабе вены ў хостэле, куды яго прынялі пасля дэпартацыі, паведаміў Telegram-канал «Розовые косынки». Гэта адбылося каля 3-х тыдняў таму, і непасрэднай прычынай стаў канфлікт з суседам.  Мужчыну выратавалі і змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь. Ен знаходзіцца там дагэтуль. 

Стаматолаг з Воршы Наталля Кукішава, якая была затрыманая па так званай “справе Зельцэра”, а пасля асуджаная за абразу Лукашэнкі, пераехала ў ЗША і вядзе адтуль TikTok-акаўнт.

Увечары 8 сакавіка двое міліцыянтаў з крымінальна-выканаўчай інспекцыі прыйшлі  да маці  віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава.  Але прыйшлі не з віншаваннямі. Жанчыну пачалі распытваць, дзе знаходзіцца яе сын,  вызвалены з маглёўскай калоніі 13 верасня  мінулага года  ў ліку 52  вязняў, якіх выпусцілі з-за кратаў  у выніку перамоў урада ЗША з рэжымам Лукашэнкі. Лазарава вывезлі ў Літву, але працягваюць шукаць у Віцебску.

Апошнія допісы Ціны Палынскай у сацыяльных сетках датаваныя 19 траўня мінулага года. Падобна, што ў той самы дзень жанчын  затрымалі: пасля гэтага знаёмыя звярнулі ўвагу на тое, што з ёй і яе старэйшай дачкой знікла сувязь. Затрыманне адбылося ў Полацку, Ціну Палынскую і  Маргарыту Рабіновіч да сада трымалі  ў віцебскім СІЗА-2.

Павел Севярынец распавёў пра катаванні за кратамі. Экс-палітзняволены, вызвалены 13 снежня 2025 г. і прымусова дэпартаваны з Беларусі, напісаў  у Фэйсбуку: "З Мікалаем Статкевічам ня "здарыўся інсульт". Мікалая Статкевіча давялі да інсульта". І прыгадаў выпадак з уласнага турэмнага досведу, калі лекары на Акрэсціна "чакалі", пакуль у яго забаляць суставы.