Праграміст Павел Нікіценка з Віцебска — адзін з тых вязняў, каго вызвалілі 11 верасня і прымусова вывезлі ў Літву. На той момант  яму заставалася адбыць у зняволенні ўсяго кала 3-х месяцаў. І пра выезд з краіны ён не думаў - збіраўся застацца  на радзіме са сваёй сям’ёй. Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра тое, як яго вывозілі на мяжу наўпрост з бабруйскай калоніі, збіццё пры затрыманні і ў віцебскім СІЗА, а таксама пра ціск на палітвязняў за кратамі.

19 верасня на сайце МУС абнавілі пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У яго ўключылі 64-гадовага ўраджэнца вёскі Нарэйкава Аршанскага раёна,  жыхара Оршы  Валянціна Нікішына. Мужчына быў затрыманы сёлета 28 траўня.

11 верасня ў  ліку 52 палітычных вязняў, якіх выпусцілі з беларускіх калоній і прывезлі да літоўскай мяжы, быў лідар «Народнай грамады» Мікалай Статкевіч, якога ў 2020 годзе затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў. Але ён адмовіўся ад таго, каб быць фактычна дэпартаваным у Літву. Ён практычна выбіў дзверы аўтобуса, дзе ехалі зняволеныя,  і застаўся на тэрыторыі Беларусі - некалькі гадзін прастаяў на мяжы на беларускім баку, яго было відаць у камеры назірання, скрыншоты з якой публікаваў Памежны камітэт. З ім размаўлялі амерыканскія дыпламаты і партыец Яўген Вільскі,  жонка праз тэлефон яшчэ некалькі чалавек, але пераканаць Статкевіча застацца ў Літве не ўдалося.

Віцебскі відэааператар быў вызвалены з-за  кратаў 11 верасня і прымусова вывезены ў Літву. Распавядаючы пра сваё вызваленне, Вячаслаў Лазараў кажа, што яно было неспадзяваным - прашэння аб памілаванні ён не пісаў і ніякіх афіцыйных папер не падпісваў. Больш за тое: у чужой краіне ён апынуўся без аніякіх дакументаў - толькі віза без фотаздымка на звычайным аркушы А4. сабраць толкам рэчы яму таксама не далі.

Экс-палітвязень Дзмітрый Казлоў, стваральнік Youtube-канала “Серый кот”, абвешчанага “экстрэмісцкім”, заявіў пра стварэнне свайго новага інтэрнэт-рэсурса на відэахостынгу. Блогер, які адбыў за кратамі 5 гадоў і 3 месяцы, зараз знаходзіцца ў Літве. Сёлета 11 верасня ен быў вызвалены па паміліванні і прымусова вывезены з Беларусі.