«Попел на галовы». Зняволены ксёндз Анджэй Юхневіч публічна выступаў у падтрымку Ўкраіны
З 8 траўня святар знаходзіцца за кратамі. Пасля некалькіх прысуджаных яму адміністрацыйных арыштаў супраць пробашча шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай распачалі крымінальную справу. У чым канкрэтна вінавацяць Анджэя Юхневіча, інфармацыі няма.
Аповед пра турму, дзе паміраў Алесь Пушкін
Гродна. Турма №1. Тут утрымліваюць палітвязняў Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Дзядка – паводле звестак праваабаронцаў, у гэтай турме ўсяго 55 палітычных зняволеных. Тут правёў свае апошнія дні ў страшных пакутах мастак і перформер Алесь Пушкін. 11 ліпеня 2023 года адміністрацыя паведаміла пра смерць палітвязня. Да таго практычна цягам месяца Пушкін скардзіўся на болі ў жываце, але не атрымліваў належнай медычнай дапамогі. Калі яго ўсё ж даставілі ў лякарню, было позна: знакаміты мастак сканаў ад прабадной язвы страўніка.
У Віцебскім абласным судзе будуць разбіраць справу палітвязня
Жыхар Віцебска Дзмітрый Загалавец быў асуджаны 31 жніўня 2023г. Тады яго абвінавацілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса), абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), а таксама садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Сёлета 11 ліпеня Віцебскі абласны суд будзе разглядаць справу, распачатую супраць Дзмітрыя Загалаўца «за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Колькасць палітвязнаў на Віцебшчыне павялічылася на аднаго каталіцкага святара
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі 25 чэрвеня Анджэй Юхневіч, каталіцкага святара, які правёў за кратамі ўжо 45 дзён. Ён тройчы быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 КаАП за правядзенне несанкцыянаванага пікету – размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі. Днямі святар быў зноў арыштаваны, на тэрмін у 10 сутак.
500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча
То бок, больш за 16 месяцаў няма ніякіх вестак пра лідэра беларускай апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне на Віцебшчыне ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13. Апазіцыйны палітык знаходзіцца за кратамі больш за чатыры гады. Мікалай быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" (арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).