Аляксандр Патапаў быў затрыманы міліцыяй 25 жніўня 2022 года і ўзяты пад варту па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі. Пасля ранення і гібелі ва Украіне ад рук расійскіх вайскоўцаў ягонай дачкі і пляменніцы, мужчына размясціў у «Аднакласніках» два каментары пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла «абразлівымі». Раней Аляксандра ўжо затрымлівалі ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце”, тады яму прызначылі штраф.
Пад час апошняга слова на судовым пасяджэнні Патапаў заявіў, што ў яго пастаянна дрэннае самаадчуванне, цяжкасць у галаве, слабасць і ён вымушаны прымаць абязбольныя сродкі. Яму абяцалі абследванне ў медыцынскім стацыянары, але апошнія 94 дні ён знаходзіўся ў жорсткіх умовах зняволення ў ШІЗА. Суд запрасіў даведку аб стане здароўя абвінавачанага. Медык СІЗА №2, якога выклікалі ў суд, паведаміў, што Аляксандру аказваецца належная медыцынская дапамога, змяшчэнне ў стацыянар не патрабуецца. Даведку далучылі да матэрыялаў справы.
Суддзя Наталля Траццякова прызнала падсуднага вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін зняволення Аляксандр Патапаў адбываў у магілеўскай ПК -15. Тым часам абласная газета пачала цкаваць мужчыну, размясціўшы пра яго абразлівы артыкул .
“После освобождения в августе 2024 года я остался под постоянным психологическим давлением и постоянным надзором милиции. Несмотря на мой возраст, аритмию и высокое давление силовики сделали мою жизнь невыносимой. Два нарушения я уже получил, и опасаясь снова угодить в колонию, решился на эвакуацию. Через пару дней с помощью BYSOL я эвакуировался в Грузию. За время срока в колонии и превентивного надзора у меня совершенно разрушились зубы, а лечить их было невозможно. В Тбилиси, мне помогли беларуские волонтеры из правозащитной организации. Благодаря им я смог сделать операцию на челюсти, но импланты вставить не позволило воспаление, хирург сказал что нужно на заживление 3-4 месяца. Но лечение в Тбилиси, к сожалению, было прервано, тк программа помощи закрылась, а я испытываю большие финансовые трудности, а из-за отсутствия зубов – проблемы со здоровьем и речью”, - так тлумачыць сваю сітуацыю сам Аляксандр Патапаў.
Ён просіць дапамогі на пратэзаванне абедзьвюх сківіц.