Панядзелак, 29 Верасень 2025

Экс-палітвязень Дзмітрый Казлоў паказаў, колькі грошай зарабляў у калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яму ўдалося захаваць “разліковыя квіткі”, якія ён атрымліваў, адбываючы пакаранне ў бабруйскай ПК-2. “Обычно их на руки стараются мастера и бригадиры не отдавать, а после ознакомления забирают назад, но шило же в мешке не утаишь”, - напісаў Дзмітрый Казлоў, вызвалены 11 верасня пасля 5-ці гадоў зняволення.

Ён апублікаваў у сваім Тэлеграме разліковыя лісткі за лістапад 2023 года, а таксама за красавік і травень 2024 года.  Дзмітрый Казлоў працаваў у ПК-2 аператарам пячнога абсталявання. Яго лістападаўскі заробак двухгадовай даўніны склаў 24, 23 руб., мінулагодні красавіцкі – 16, 74 руб., травеньскі - 36,71 руб.   

Нагадаем, менавіта ў бабруйскай ПК адміністрацыя абвінаваціла палітзняволенага ў непадпарадкаванні рэжымным патрабаванням. А роўна на наступны дзень па сканчэнні прысуджанага яму тэрміна па ініцыятыве рэжымнай установы адбыўся суд, у выніку якога Дзмітрыю Казлову    прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. На пачатку вясны 2025 г. стала вядома, што Дзмітрый  пераведзены ў папраўчую калонію № 20. 

У ліпені 2025 г.  YouTube-каналы Дзмітрыя Казлова  "Серый Кот " і "Серый Кот стримы" былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.  Апынуўшыся ў Літве, блогер запачаткаваў новы YouTube-канал.

Аляксей Арлоў