“Зразумела, што афіцыйныя ўлады будуць зноў шчэрыць зубы. Але для нас, для тых, хто сядзіць у турмах і іх родных, гэта не тое каб вялікая надзея, чаканні і гэтак далей. Я спадзяюся, што гэтая Нобэлеўская прэмія дасць штуршок у першую чаргу еўрапейцам. Каб яны надалі больш увагі нашым палітвязням, зразумелі, што ў турмах сядзяць тысячы людзей, і каб у гэтым накірунку было прыкладзена больш намаганняў, чым зараз” – мяркуе Таццяна Яўгенаўна.