Эма Сцепуленак - 68-гадовая жыхарка Міёраў (Віцебская вобласць). Яна была затрымана 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках пасля забойства Андрэя Зельцэра.
Жанчына на пенсіі, а да яе атрымання працавала ў школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Сваякоў у Беларусі ў яе не засталося, усе раз'ехаліся. Палітзняволеная мае праблемы з ціскам і зрокам. У СІЗА яе падтрымлівалі неабыякавыя беларусы і беларускі.
Знаходзячыся пад хатнім арыштам абвінавачаная абмежавана ў правах. Ёй забаронены выхад з жылля, яна не можа карыстацца сродкамі камунікацыіі і не можа зносіцца з пэўнымі асобамі і прымаць каго б там ні было ў сябе дома. Жыллё Эмы пад аховай
Следства па справе Сцепулёнак працягваецца, калі яна будзе разгледжана судом пакуль невядома.
Віталь Кажух