Падставай для крымінальнай справы, распачатай супраць Мікалая Сасноўскага стаў каментар у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» на адрас супрацоўніка ДАІ. З 18 лістапада 2021 году палітвязень знаходзіцца пад вартай, пакаранне адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №36 (г.Менск, вул. Караткевіча, 14).
Гэтаксама за каментар у «Одноклассниках», але на адрас Аляксандра Лукашэнкі, быў асуджаны аршанец і Уладзімір Шынкевіч. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні. 1 лютага 2021 году Уладзімір Шынкевіч быў пакараны судом Воршы і Аршанскага раёну: яго асудзілі да пазбаўлення волі на 1 год і тры месяцы.
Пасля адбыцця тэрміну 19 сакавіка ён выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 22 у Даманаве Івацэвіцкага раёну.
Феліцыян Красоўскі