Пакаранне адбывае ў бабруйскай папраўчай калоніі №2.
Справу Андрэя Новікава, жыхара вёскі Прусы, што на Пастаўшчыне, разбіралі ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 і п. 2 арт. 371 Крымінальнага Кодэксу.
Паводле следства, валанцёр ініцыятывы «Страна для жизни» Андрэй Новікаў, «не пазней за 17 снежня 2019 года і па 5 чэрвеня 2020 года групай асоб па папярэдняй замове разам з Сяргеем Ціханоўскім здзейсніў арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у спалучэнні з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, вынікам якіх стала парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, арганізацый».
Таксама Андрэя Новікава звінавацілі ў парушэнні тэрмінаў забароны ўезда ў Беларусь: ён з’яўляецца грамадзянінам Расейскай Федэрацыі і быў высланы з Рэспублікі Беларусь. Аднак Новікаў, кіруючыся неабходнасцю падтрымаць сям’ю, якая засталася ў Пастаўскім раёне, парушыў забарону на ўезд. Зрэшты, віну ў гэтым падчас суду ён прызнаў цалкам, але не пагадзіўся з абвінавачаннем наконт незаконных дзеянняў у змове з Сяргеем Ціханоўскім.
Праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Новікава палітвязнем. Падтрымаць яго лістамі можна, звярнуўшыся па адрасе:
- ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Андрэй Кот