У “Эўрапейскім клюбе” ў Віцебску адбыўся круглы стол “Грамадзянская супольнасьць Беларусі: фактар нацыянальнай бясьпекі і гібрыдныя пагрозы”. У якасьці экспэрта выступіў менскі журналіст і пісьменьнік Алесь Кіркевіч. У дыскусіі ўзяў удзел экс-старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Ва ўкраінскім Чарнігаве 17-18 жніўня прайшла канфэрэнцыя “Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы”. Больш за 100 ўдзельнікаў прыехалі на форум зь Беларусі. Удзел у ім узялі і прадстаўнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі зь Віцебску Тацяна Севярынец ды Ірына Захарава.

На пляцоўцы “Зручны горад” зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем дэмантаваць камень з гербом Расейскай імпэрыі, які быў усталяваны сёлета ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёну. Устаноўку памятнага каменю ў гонар заснаваньня ў Відзах у 1803 годзе павятовага вучылішча ініцыявала кіраўніцтва мясцовага прафэсійна-тэхнічнага каледжу.

У Смалянах разбураюць стары будынак мясцовага каледжу, паведамляе orsha.eu. Вёска Смаляны знаходзіцца ў Аршанскім раёне, яна славутая старажытнымі помнікамі архітэктуры. Дакладней – іх руінамі.

У Віцебску, на ўваходзе з плошчы Леніна ў аднайменны парк, зьявілася графіці “Славянскі Разбазар”. Ананімныя аўтары назвалі гэта “арт-інтэрвэнцыяй”. На думку многіх віцяблян, і ня толькі мастакоў, міжнародны фэстываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ёсьць нічым іншым, як разбазарваньнем народных сродкаў.