Днямі ў Віцебску зь лекцыяй “Як гэта было, ці Станаўленьне беларускай дзяржаўнасьці ў 90-я” выступіў вядомы беларускі палітоляг, памочнік дэпутаткі Алены Анісім і праваабаронца Міхаіл Мацкевіч. Сустрэча прайшла ў межах адукацыйнага праекту “ОГО” ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

Міністэрства адукацыі адказала на пэтыцыю з патрабаваньнем адстаўкі рэктара ВДУ імя Машэрава Аляксея Ягорава. Аўтары пэтыцыі закідалі Ягораву правядзеньне на Дзень роднай мовы ў падпарадкаваным яму ўнівэрсытэце імпрэзаў, прысьвечаных “родному русскому языку”. Пад зваротам пакінулі подпісы 310 чалавек.

Полацкі актывіст і блогер Алесь Круткін быў затрыманы 20 красавіка па дарозе на мітынг у Берасьце, куды дабіраўся аўтастопам. Ён правёў двое сутак у полацкім  ізалятары і быў аштрафаваны на 15 базавых велічынь за заклік памаліцца 15 красавіка за Курапаты ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта (арт. 23.34 КаАП).

Сядзіба вядомага батаніка Ўладзімера Адамава, што ў Вялікіх Лётцах, зьмяніўшы шэраг гаспадароў, стала ўласнасьцю вядомага ў Віцебску прадпрымальніка і культурнага дзеяча Максіма Жукава. Ён марыць ператварыць занядбаную сядзібу ў культурны цэнтар. Кожны з нас можа паўдзельнічаць у гэтым шыкоўным праекце, бо робіцца ён – для ўсіх.

У межах кінафэстывалю “Вісла” 13 і 14 красавіка аматары польскага кіно маюць магчымасьць пабачыць у Віцебску чатыры поўнамэтражныя стужкі. Паказы адбудуцца ў кінатэатры “Мір”.