“Мы патрабуем адстаўкі рэктара ВДУ імя Машэрава Аляксея Ягорава, са згоды якога праводзіліся імпрэзы, скіраваныя, на нашу думку, супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь...” – гаворыцца ў пэтыцыі, апублікаванай на пляцоўцы “Зручны горад”. За дзень пад зваротам падпісаліся больш за 100 віцяблянаў.

“Канцэрт Віктара Каліны ў залі філярмоніі на сёлета не заплянаваны”, – такі адказ з Віцебскай абласной філярмоніі атрымала на свой электронны зварот актывістка БХД Тацяна Севярынец. Ці выступіць Каліна на якой іншай пляцоўцы ў Віцебску, пакуль невядома.

Больш за 70 віцяблян у Міжнародны дзень матчынай мовы напісалі агульнанацыянальную дыктоўку. У якасьці тэксту для дыктоўкі сёлета выбралі ўрывак зь вядомага эсэ Уладзімера Арлова “Незалежнасьць – гэта…”

6 лютага ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» адбылася сустрэча рэктара Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча Алега Трусава і прарэктара Паўла Церашковіча зь мясцовай грамадзкасьцю. Гаворка ішла пра стварэньне першага цалкам беларускамоўнага ўнівэрсытэту і выдавецкія навінкі.

Сустрэча з загадчыцай літаратурнай часткі Беларускага тэатру «Лялька» і сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў адбылася ў абласной бібліятэцы ў межах праекту «Чалавек Слова», які рэалізуе бібліятэка на сталай аснове, запрашаючы да сябе ў госьці розных творчых асобаў.