Пра ўшанаваньне памяці Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, паэткі Еўдакіі Лось і Народнага артыста БССР Генадзя Гарбука паведамілі ў сваіх рэпартажах пра сьвята мясцовая раёнка “Патрыёт” і абласная газэта “Витебские вести”. Але толькі мімаходзь. Не разьмясьцілі нават фотаздымкаў памятнай шыльды. Іх даслала “Віцебскай вясьне” мясцовая жыхарка Натальля.
Аказалася, што памятная шыльда выкананая з плястыку. Затое – дастаткова вялікая.
Партрэты славутых выпускнікоў вушацкай школы абрамляюць вершы Рыгора Барадуліна (“Трэба дома бываць часьцей…”) і Еўдакіі Лось (“Паедземце, дружа, ва Ўшачы!..”). Над імі – герб Ушачаў.
Зьміцер Міраш