Дакумэнтальную кнігу “Аршанская хроніка 1986-2001” прэзэнтаваў 18 ліпеня ў Воршы яе аўтар-укладальнік Віктар Андрэеў. Кніга ў актуальным жанры нон-фікшан мае 251 старонку і заснаваная на архіўных матэрыялах, дакумэнтах ды інтэрвію з 15 асобамі.

У старым квартале Віцебску на Пакроўскай вуліцы прайшлі ўрачыстасьці, прысьвечаныя 130-годзьдзю Марка Шагала, мастака, які ўславіў горад над Дзьвіной на ўвесь сьвет.

Двор арт-прасторы на Талстога, 7 быў на цэлы дзень аддадзены музыкам, народным майстрам, гандлярам кнігамі. Традыцыйны фэстываль літаратуры і музыкі «Барадулінкі» прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня.

У межах сьвяткаваньня 93-х угодкаў зь дня народзінаў Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, што ва Ўшацкім раёне, у дзясяты раз адбылося ўганараваньне прэміяй «За свабоду думкі». Юбілейным ляўрэатам стаў лідэр «Маладога фрону» Зьміцер Дашкевіч.

Адамаўскі фэст у Вялікіх і Малых Лётцах Віцебскага раёну прайшоў у трэці раз. Але ад звыклага мерапрыемства ў праграме застаўся хіба што канцэрт. У многім зьмяніўшы праграму, фэст, падалося, стаў больш сталым і сур’ёзным.