Актывістка з Дуброўна Натальля Стрэльчанка накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальную скаргу, у якой абвінаваціла Беларусь ў парушэньні адразу сямі артыкулаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, піша “Гарадзенская Вясна”.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Сябра АГП Натальля Стрэльчанка з Дуброўна паведамляла ў структуры Сьледчага камітэту пра тое, што яна была неабгрунтавана затрыманая, абшуканая і арыштаваная. Утрыманьне пад вартай бязь ежы цягам звыш трох гадзін Натальля расцаніла як абыходжаньне, якое зьневажае людзкую годнасьць. Паколькі СК не адрэагаваў належным чынам на яе зварот, грамадзянская актывістка зьвярнулася ў суд са скаргай на сьледчых.

Натальлю Стрэльчанка аштрафавалі на 196 рублёў нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам у райаддзеле міліцыі, куды яе даставілі а 6:30 раніцы 25 сакавіка.