Аўторак, 30 Чэрвень 2026

Жыхарцы Наваполацка пагражае “крыміналка” за каментар пра міліцыянтаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У сацсетках УУС Віцебскага аблвыканкама з’явілася паведамленне пра тое, што следчымі праводзіцца праверка адносна ўчынка 22-гадовай навапалачанкі. У сакавіку гэтага года дзяўчына сфатаграфавала супрацоўнікаў Вушацкага РАУС, якія прыехалі па выкліку для разбіральніцтва, а потым выклала гэты здымак у свой Тэлеграм-канал, суправадзіўшы “"каментаром абразлівага зместу на адрас міліцыянтаў".

Дзяўчыну знайшлі, запісалі з ёй “пакаяннае” відэа, але гэтага аказалася мала – ёй пагражае крымінальная справа за публічную абразу прадстаўнікоў ўлады пра выкананні службовых абавязкаў. Навапалачанку могуць пакараць зняволеннем на тэрмін да 3-х гадоў.

Святлана Буйнова