Найчасцей выканаўцы абіраюць дзве песні віцебскага аўтара – “Я дочь героя” і “Я буду ангелом твоим».
Пісаць «ідэйныя» творы Павел Агееў спрабаваў і на беларускую тэматыку. На яго старонках ёсць песні, прысвечаныя, да прыкладу супрацоўнікам Дэпартаменту аховы. А таксама відэавіншаванні з прафесійнымі святамі прадстаўнікоў МУС і КДБ. Аляксандр Лукашэнка таксама не аднойчы быў героем песень Паўла Агеева, асабліва падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Ёсць у яго і песня, прысвечаная дзяржаўным гербу і сцягу. Зусім нядаўна аўтар выклаў свой твор, напісаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны – дата 22 чэрвеня сёлета шырока адзначалася ў Беларусі.
Даволі рэдка, але часам Агееў і сам выступае са сваімі песнямі. Да прыкладу, летась на конкурсе аўтарскай песні і паэзіі "Песні сунічных бароў", які праводзіцца ў Лёзне, ен выконваў песню «Забыла, видно, та Европа». У ёй паўтараюцца зацертыя ідэалагічныя штампы пра захаванне гістарычнай памяці і «здраду» гэтай памяці з боку суседзяў – еўрапейскіх краін.
Раскруткай сваёй творчасці аўтар займаецца сам - з дапамогай прамацыйных ролікаў на сваіх старонках. Але ў беларускіх выканаўцаў песні Паўла Агеева не надта карыстаюцца попытам, нягледзячы на ўсе старанні адпавядаць ідэалагічнаму вектару.
Ігар Грыгор'еў
Аўторак, 30 Чэрвень 2026
Жыхар Віцебска пісаў песні пра Лукашэнку, але папулярнасць здабыў у Расіі – у тых, хто падтрымлівае вайну
Павел Агееў – не проста паэт і кампазітар. Ен вядомы перадусім у інтэрнэце: пад нікам @a8p4s аўтар мае акаўнты ў Instagram, TіkTok і YouTube. Там ён выкладае свае песні, словы да якіх піша сам, а музыку – з дапамогай штучнага інтэлекту. З дапамогай ШІ ён стварае і кліпы да сваіх твораў. Адзнака поспеху для яго – рост колькасці праглядаў.Але з нядаўняга часу дадаўся яшчэ адзін паказнік папулярнасці: песні Паўла Агеева пачалі выконваць у Расіі. Асабліва часта – на конкурсах і канцэртах з вайсковым ухілам, дзе згадваюць “герояў СВО”.
Апублікавана ў
Рознае