У Віцебскім раёне знойдзенае яшчэ адно магчымае месца масавых расстрэлаў (відэа)
Актывістам грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» стала вядома пра яшчэ адно імавернае месца масавых расстрэлаў рэпрэсаваных беларускіх грамадзян пры канцы трыццатых гадоў мінулага стагодзьдзя. У якасьці асноўнага сьведкі меркаваных забойстваў у Цёплым лесе ля вёскі Лужасна выступіў 84-гадовы жыхар Віцебску Генадзь Сакалоў.
У лесе пад Хайсамі зьніклі крыжы, усталяваныя на ўшанаваньне памяці ахвяр масавых расстрэлаў (відэа)
Шмат сюрпрызаў чакала сяброў грамадзкай інцыятывы «Хайсы» 12 верасьня падчас наведваньня імі месца масавых расстрэлаў у лясным масіве недалёка ад Віцебску. І самы шакавальны зь іх: невядомыя вандалы дэмантавалі пяць драўляных крыжоў, усталяваных актывістамі і асьвячоных сьвятаром на ўшанаваньне памяці забітых там людзей.
Сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы»: Справа наўмысна замаруджваецца
Чарговыя адказы, атрыманыя сябрамі грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» зь Віцебскага раённага выканкаму і Віцебскага гарадзкога ваеннага камісарыяту, не дадалі ім аптымізму ў справе, зьвязанай са знаходкай фрагмэнтаў чалавечых парэшткаў у лесе пад Віцебскам.
Нявысьветленыя асобы зноў рабілі раскопкі ў лесе ля вёскі Хайсы
Пасьля таго, як Сьледчы камітэт па Віцебскім раёне адмовіўся распачынаць крымінальную справу з нагоды заявы актывістаў грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» пра знойдзеныя ў лесе невядомыя пахаваньні, разрабаваныя марадзёрамі, яе сябры зазналі псыхалягічны і інфармацыйны ціск.
Міжнародная экспэдыцыя вывучае ў Глыбокім жыцьцё габрэяў
Грамадзкая арганізацыя «Сэфер» з Масквы наведала Глыбокае. Сябры арганізацыі будуць тыдзень праводзіць экспэдыцыю па вывучэньні жыцьця глыбоцкіх габрэяў.