Жыхарка Віцебску здымае відэаролікі пра махлярства ў крамах і выкладвае на youtube
Але змагацца даводзіцца ня толькі супраць аблікаў у касе ці гандлю пратэрмінаванымі прадуктамі. Спадарыня зь відэакамэрай адстойвае правы спажыўцоў, а таксама права кожнага грамадзяніна на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, якое спрабуюць абмежаваць адміністрацыі гандлёвых пунктаў, разьмяшчаючы на дзьвярох абвестку «Здымаць забаронена».
У «Залатым веку» жыцьцё цікавае і разнастайнае
Пасьля пераўтварэньня клюбу пажылых людзей «Залаты век» у віцебскае гарадзкое грамадзкае аб'яднаньне, галоўным заданьнем сваёй дзейнасьці яго кіраўніцтва бачыць у захаваньні і ўмацаваньні здароўя, а таксама ў максымальным падаўжэньні пэрыяду сацыяльнай запатрабаванасьці пажылых грамадзян.
«Сэксуальная адукацыя» ў Віцебску: заклік да пазбаўленьня ад палавога ханжаства і зацьвярджэньня свабоды сэксуальнай ідэнтыфікацыі
У межах выязнога кінаклюбу, зьдзейсьненага праектам «Makeout», які прыбыў у Віцебск са сталіцы ўпершыню, быў паказаны амэрыканскі дакумэнтальны фільм Брэнды Гудман «Сэксуальная адукацыя». «Makeout» існуе ў Беларусі са студзеня 2014 году. Ён ажыцьцяўляе асьветніцкую і дасьледчую дзейнасьць, якая тычыцца гендэру, сэксуальнасьці і асаблівасьцяў іх праяў у нашай краіне.
Чарговы сьведка пераконвае: у Вераб’ёвым лесе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў
Пасьля эксгумацыі чалавечых парэшткаў зь няўлічанага пахаваньня ля вёскі Хайсы салдатамі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну распачалася прапагандысцкая кампанія па залічэньні невядомых ахвяраў на рахунак нямецкіх акупантаў. Жыхары навакольных вёсак, якія суадносяць іх з часамі сталінскіх рэпрэсіяў, абураныя: яны мяркуюць, што ўлады нахабна скажаюць гістарычную праўду.
У Віцебскім раёне знойдзенае яшчэ адно магчымае месца масавых расстрэлаў (відэа)
Актывістам грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» стала вядома пра яшчэ адно імавернае месца масавых расстрэлаў рэпрэсаваных беларускіх грамадзян пры канцы трыццатых гадоў мінулага стагодзьдзя. У якасьці асноўнага сьведкі меркаваных забойстваў у Цёплым лесе ля вёскі Лужасна выступіў 84-гадовы жыхар Віцебску Генадзь Сакалоў.