Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы» зноў сустрэліся з чыноўнікамі Віцебскага райвыканкаму
24 траўня сябры камісіі па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, створанай пры Віцебскім райвыканкаме, сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы». Грамадзяне задалі чыноўнікам з тузін пытаньняў, але толькі на нешматлікія зь іх пачулі ўцямныя адказы.
У Віцебску пашыраецца ініцыятыва па прыбіраньні пад’ездаў намаганьнямі саміх жыхароў
Чарговым домам, жыхары якога адмовіліся ад паслуг камунальнага прыбіраньня сваіх пад'ездаў работнікамі ЖРЭТу, стаў дом №17 па вуліцы Люднікава. Флягманамі гэтай ініцыятывы сталі грамадзяне, што пражываюць у пад'езьдзе нумар чатыры, якія хочуць ператварыць яго ў «пад'езд узорнага парадку».
У Сусьветны дзень свабоды прэсы віцебскія БАЖаўцы шчыравалі на “Алеі вольнай прэсы”
Сусьветны дзень свабоды прэсы віцебскія журналісты – члены ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адзначылі вясновай забавай: яны высаджвалі кветкі на закладзенай летась “Алеі вольнай прэсы”, сьцьвярджаючы гэткім чынам непераможную сілу вольнага і незалежнага разьвіцьця.
Актывісты ініцыятывы «Хайсы» намагаюцца даведацца праўду пра сталінскія рэпрэсіі
29 красавіка сябры аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» правялі сваё чарговае паседжаньне. Ян Дзяржаўцаў, як кіраўнік ініцыятывы, пазнаёміў аднадумцаў з працай, праведзенай за два апошнія месяцы.
Швэйцарскі дыплямат сустрэўся з прадстаўнікамі трэцяга сэктару Віцебшчыны
28 красавіка ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебску кіраўнік аддзяленьня амбасады Швэйцарскай Канфэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Эбішэр Паскаль сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці гораду і вобласьці. Сустрэча прайшла ў атмасфэры ўзаемаразуменьня і зацікаўленага абмеркаваньня.