Сабраць талакой грошы на новы плот вакол музэю-сядзібы Васіля Быкава ў Бычках на Вушаччыне прапанаваў журналіст Глеб Лабадзенка. Збор сродкаў абвешчаны на краўдфандынг-пляцоўцы MOLAMOLA. 19 чэрвеня Беларусь адзначыць 95-ю гадавіну з дня народзінаў народнага пісьменьніка Беларусі.

Напрыканцы ліпеня на сайце realt.by зьявілася абвестка аб продажы бацькоўскай хаты Уладзімера Караткевіча ў Воршы. Менавіта ў гэтым доме Караткевіч напісаў сваё славутае “Дзікае паляваньне караля Стаха”. Аршанскія актывісты прапануюць усёй грамадой выкупіць дом і зрабіць у ім культурніцкую пляцоўку.

Апублікавана ў Культурныя правы

Курсы “Мовы нанова” распачалі сваю працу  ў Глыбокім і Шаркоўшчыне. Першыя заняткі правялі Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.  Пасьля ўводнага слова Глеб знаёміў прысутных  з тэмай “Сваякі”, а Алеся распавядала пра мянушкі, якія давалі і даюць беларусы адно аднаму.

Апублікавана ў Культурныя правы

Дзякуючы дапамозе братоў Андрэя і Івана Бакіноўскіх з Заслаўя на магілах бацькоў і сястры народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава ўсталявалі надмагільныя помнікі.

1 кастрычніка «Мова Нанова» зладзіла талаку ва Ўшачах. Ахвотных давесьці да ладу тэрыторыю побач з домам народнага паэта назьбіралася 40 чалавек.

Апублікавана ў Акцыі

Больш за 60 чалавек прыйшлі ў Віцебску на першы занятак бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова». Вядоўцамі выступілі стваральнікі менскіх курсаў Алеся Ліцьвіноўская і Глеб Лабадзенка. У сталіцы курсы праходзяць са студзеня 2014 году. Канцэпцыя заняткаў - неакадэмічнае вывучэньне беларускай мовы.

Апублікавана ў Культурныя правы