Пятніца, 28 Красавік 2023

На Браслаўшчыне ўладальнікам прыватных дамоў нагадалі пра абавязак утрымліваць прылеглую тэрыторыю ў парадку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як зазначыла памочнік лекара-гігіеніста Таццяна Шкрабава, тэрыторыі ў раёне шматкватэрнай забудовы знаходзяцца на абслугоўванні камунальнай службы Браслаўскага раёна. А ў прыватным сектары жыхары павінны самі сачыць за падтрыманнем парадку на прылеглай да іх домаўладання тэрыторыі.

Пры гэтым яны абавязаны выконваць не толькі правілы добраўпарадкавання , а таксама санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы. Па яе словах, патрабаванні да домаўладальнікаў прад’яўляюцца нешматлікія і нескладаныя. Аднак супрацоўнікам цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўвесь час даводзіцца нагадваць пра іх, кантраляваць выкананне, а ў крайніх выпадках пры правядзенні рэйдавых праверак нават прыцягваць людзей да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле Таццяны Шкрабавай, уладальнікі індывідуальных жылых дамоў абавязаны за кошт уласных сродкаў праводзіць неабходныя работы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый:  своечасовы пакос травы, уборка ад смецця, лістоты ды іншае.

Таксама яна нагадвае, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў на прылеглай да індывідуальнага домаўладання тэрыторыі забараняецца:

размяшчаць цвёрдыя бытавыя адходы ў неўстаноўленых месцах;

зліваць (скідаць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты;

складаваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку на праезнай частцы вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.

Устаноўленыя  і адпаведныя памеры ад граніцы прадастаўленага грамадзяніну зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці - да граніцы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка - не больш за 10 метраў або палова адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў .

Сяргей Азёрны