У суботу 27 ліпеня старшыня Віцебскага гарвыканкаму Віктар Нікалайкін сустрэўся з жыхарамі гораду, каб абмеркаваць пэрспэктывы разьвіцьця абласнога цэнтру. У сустрэчы ўзялі таксама ўдзел кіраўнікі раённых адміністрацыяў і прадстаўнікі ўсіх гарадзкіх службаў.

Кіраўнік Аршанскага раёну Ігар Ісачанка на сустрэчы з працоўнымі калектывамі расказаў, як у рэгіёне выконваецца Указ № 506. “Пачуць зь першых вуснаў пра пэрспэктывы разьвіцьця рэгіёну, задаць жыцьцёва важныя пытаньні на сустрэчу прыйшло больш за 400 чалавек”, – інфармуе orshanka.by.

Віцебскі гарвыканкам даслаў афіцыйны адказ на пэтыцыю з просьбай забараніць продаж алькагольных напояў у зоне адпачынку на набярэжнай Віцьбы. Улады пішуць, што гандляваць алькаголем на разьліў у аб’ектах грамадзкага харчаваньня ў парку на набярэжнай Віцьбы можна, бо гэта не супярэчыць дзейнаму заканадаўству.

6 ліпеня ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску адбудзецца адкрытае абмеркаваньне пытаньняў гандлю сьпіртным у зоне адпачынку на Віцьбе.

Днямі ў Віцебску зь лекцыяй “Як гэта было, ці Станаўленьне беларускай дзяржаўнасьці ў 90-я” выступіў вядомы беларускі палітоляг, памочнік дэпутаткі Алены Анісім і праваабаронца Міхаіл Мацкевіч. Сустрэча прайшла ў межах адукацыйнага праекту “ОГО” ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.