Па гэтай прычыне часта ўзнікаюць парывы моцна пашкоджаных карозіяй металічных труб. Ля калонак з пітной вадой часта назіраюцца падтапленні або вада, якая б’е фантанам з-пад зямлі.
На пытанне з чым звязана тое, што ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына і ў сельскай мясцовасці прыкметна скарачаецца колькасць калонак, з якіх насельніцтва набірае пітную ваду, чыноўнік адказаў наступным чынам:
— У першую чаргу мы змяншаем колькасць калонак з-за страт вады. Нягледзячы на тое, што карыстальнікі з намі заключаюць дамоўленасці, а калонкі замыкаюцца, шмат нядобранадзейных людзей гэтыя замкі проста зрываюць і бясплатна карыстаюцца пітной вадой. Асабліва востра гэта праблема стаіць у вясенне-летні перыяд, калі грамадзяне ў прыватным сектары ажыццяўляюць бескантрольны паліў сваіх зямельных надзелаў менавіта з калонак. Цяпер у гарадскім пасёлку маецца 20 калонак, а ў сельскай мясцовасці — 21.
Вось так жывецца людзям у сельскай мясцовасці пры цяперашняй уладзе, гэта пры тым, што час ад часу ў прапагандысцкіх праўладных СМІ з’яўляюцца артыкулы пра тое, як дрэнна жывецца людзям у Еўропе. Але там дакладна такога не назіраецца, каб зачыняліся на замок калонкі ці падобныя краны з пітной вадой, каб ніхто іншы акрамя мясцовых не змог набраць з іх вады. І што тут яшчэ казаць – у Беларусі не толькі калонкі з вадой, але ўжо амаль усю краіну ўлады зачынілі на замок.
Ірына Азёрная