Паводле “раёнкі”, падчас заняткаў былі адпрацаваныя пытанні па наяўнасці ўмоў захоўвання запасаў матэрыяльных сродкаў, парадку атрымання запасаў матэрыяльных сродкаў, а таксама адбыліся заняткі з афіцэрамі запасу, прызначанымі на асноўныя пасады штаба раёна і асобнага стралковага батальёна.
А ў Глыбоцкім райвыканкаме прайшлі заняткі з рабочай групай па забеспячэнні фармавання тэрытарыяльных войск раёна і трэніроўка рабочай групы па прыняцці рашэння райвыканкама па забеспячэнні фармавання тэрытарыяльных войск раёна.
Раней нічога падобнага ў раёне не праводзілася. Відаць, улады ўсё ж усур’ёз пачалі рыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў. А глыбачане, як у прынцыпе і ўсе беларусы, толькі гадаюць, які будзе наступны крок уладаў, уступіць Беларусь у вайну альбо не, і задумваюцца над тым, як ім правільна паступаць у выпадку вайны – у які бок накіраваць зброю.
Інга Сташэўская