Нядзеля, 05 Сакавік 2023

Аршанскія ўлады адмовілісь змяніць рускамоўную частку мемарыяльнай дошкі Ўладзіміра Караткевіча

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Адмоўны адказ з Аршанскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі больш за стоні жыхароў вобласць, якія падпісалі петыцыю №5527 у якой яны прасілі замяніць частку надпісаў з рускай мовы на беларускую. Надпіс зрабілі ўлады на мемарыяльнай дошке прысвечанай пісьменніку У. Караткевічу, якая была ўстаноўлена ў лістападзе мінулага года на будынку сярэдняй школе № 3 г. Оршы.

Падпісанты зварота апелявалі да артыкула №2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры грамадскія адносіны ў сферы культуры грунтуюцца на аснове прынцыпа прыярытэта развiцця беларускай нацыянальнай культуры і прызнання беларускай мовы адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту, а таксама артыкула №8 напрамкамі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з’яўляюцца: захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры i мовы.

«Улічваючы неацэнны ўклад вялікага беларускага пісьменніка ў развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама беларускае закадаўства просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі на беларускую-мову пісьменніка” – акрэслілі свае патрабаванні да ўладаў неабывакавыя жыхары Віцебскага рэгіёна.  

Каб не мяняць мову на мемарыяльнай дошкі, улады прад’явілі наступныя аргументы.

Яны сцвярджаюць, што сапраўды рашэннем Аршанскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 чэрвеня 2022 года ДУА ”Сярэдняя школа № 3 г. Оршы“ было прысвоена імя знакамітага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча.

А 25 лістапада 2022 года у дзяржаўнай, вышэйзгаданай, навучальнай установе адукацыі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю памятнай дошкі ў гонар пісьменніка Караткевіча.

Чыноўнікі не адмаўляюцца ад таго, што памятная дошка складаецца з дзвюх частак.

На першай частцы дошкі размешчаны партрэт пісьменніка і тлумачальны надпіс на рускай мове. Другая частка – урывак з верша У.С. Караткевіча ”У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы...“ на беларускай мове.

І гэта яны зрабілі наўмысна, бо Караткевіч пісаў свае творы як на рускай, так і беларускай мовах.

“У гады студэнцтва з 1949 па 1954 год (філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі) пісьменнікам былі напісаны творы на рускай мове (аповесць ”Предыстория“, апавяданні ”Скрипка поёт“, ”Клён“, ”Руки“ і іншыя, верш ”Тут будет канал“). Пасля заканчэння ўніверсітэта з 1954 па 1958 год Караткевіч выкладаў рускую мову і літаратуру” - падмацавалі выканкамаўцы сваю пазіцыю фактамі з біяграфіі пісьменніка.

Таксама важкім аргументам з’яўляецца той факт, што адукацыйны працэс у дзяржаўнай установе адукацыі ”Сярэдняя школа № 3 г. Оршы імя У. Караткевіча“ ажыццяўляецца на рускай мове.

Так як, згодна артыкулу 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы, таму, на думку намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Ўладзіміра Калачова  “замена дошкі на будынку ўстановы адукацыі з’яўляецца немэтазгоднай”.

Павел Сухой