Дзейнасць дэпутаткі Таццяны Аўтуховай як палітыка нацыянальнага ўзроўню складаецца з умоўна трох кірункаў: асабісты прэм грамадзян у выбарчай акрузе, удзел у публічных мерапрыемствах і праца ў парламенце.
У студзені-лютым Таццянай Анатольеўнай здзейсніла два асабістыя прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.колькі выбаршчыкаў прыйшлі на сустрэчу на сайце не паведамляецца.
У справаздачы аб праведзенай сустрэчы 06 студзеня паведамляецца: "Адзін з заяўнікаў, якія звярнуліся, падзякаваў парламентарыя за аказанае садзейнічанне ў вырашэнні пытання, прадастаўлення памяшкання для заняткаў спортам грамадзянамі пажылога ўзросту. Паступілі ад выбаршчыкаў звароты, якія тычацца адукацыі, рамонту жыллёвага фонду, добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі шматкватэрнага дома, а таксама тлумачэнні спадчынных праваадносін. На ўсе пытанні парламентарыем дадзены кампетэнтныя адказы".
У справаздачы аб асабістым прыёме 14 лютага запісана: "Да парламентарыя паступілі пытанні, якія тычацца працаўладкавання, сацыяльнай абароны інвалідаў. Адзін з выбаршчыкаў цікавіўся аб ходзе разгляду звароту, які знаходзіцца на кантролі ў дэпутата. Усім грамадзянам, якія звярнуліся ў ходзе правядзення асабістага прыёму, былі дадзены тлумачэнні па хвалюючых іх пытаннях".
Заканадаўчая дзейнасць Аўтуховай праходзіла ў рамках агульнай працы Палаты прадстаўнікоў.
За два месяцы дэпутатка прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы прайшло на базе ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк", пабывала на “круглым” стале на тэму “Грамадзянская адказнасць уладальнікаў транспартных сродкаў: праблемныя пытанні прававога рэгулявання”, папрацавала ў групе па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі”.
А 25 студзеня і 21 лютага займалася заканадаўчай руцінай падчас пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў, на якіх былі разгледжаны 20 законапраектаў і паправак да дзеючых законаў.
Напэўна, самым прыемным у працы дэпутаткі быў яе ўдзел у розных урачыстых мерапрыемствах, якіх, паводле паведамленняў на сайце, за першыя два месяцы можна налічыць каля дзесяці.
Гэта, напрыклад, былі Калядныя сустрэчы з маладымі педагагічнымі работнікамі, урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, акцыя "О, жанчына, – ты мір!", ну і г. д.
Аўтухова таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Першамайскага раёна горада Віцебска, абмеркавала напрамкі дзейнасці абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, ушаноўвала лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2022», смуткавала на мітынгу-рэквіеме ў гонар «афганцаў».
Адзіным некабінетным дзеяннем дэпутаткі стаў праведзены 6 лютага маніторынг коштаў у віцебскай прадуктовай краме “Веста № 142”.
Да справядлівасці трэба сказаць, што няма ў абавязкі дэпутата парламента высвятляць, ці выконваюць крамы Віцебшчыны пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб сістэме рэгулявання цэн”, якая выйшла ў кастрычніку мінулага года. Гэта глядзецца чыстым праявай таннага папулізму з боку Таццяны Анатольеўны.
Пагадзіціся з тым, што былая настаўніца, а зараз член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы проста не можа мець прафесійных кампетэнцый, каб пісьменна правесці маніторынг асартыменту прадукты, захавання тэрмінаў захоўвання і правілаў продажаў харчовых тавараў.
Ілля Петкун